:: Галоуная ::


Навiны


02.08.2005
   Мiнская гарадская пракуратура пакуль не дала адказ жонцы аператара ГРТ Дзмiтрыя Завадскага Святлане Завадскай на скаргупа факце яе збiвання супрацоўнiкам мiнскага АМАПа. Раней планавалася, што адказ будзе дадзены 25—26 лiпеня.
   25 лiпеня Святлану выклiкалi ў пракуратуру Цэнтральнага раёна Мiнска да следчага Дзмiтрыя Лугiна. Следчы амаль гадзiну ўдакладняў падрабязнасцi iнцыдэнту, пасля чаго накiраваў Святлану на паўторны медыцынскi агляд. Раней медыкi канстатавалi, што ў яе ёсць сляды ўдараў у твар. 25 лiпеня гэты дыягназ быў пацверджаны, хаця пасля iнцыдэнту прайшло амаль тры тыднi.
   “Па правiлах пракуратура на працягу трох дзён павiнна вынесцi рашэнне аб завядзеннi крымiнальнай справы або адмаўленнi ў гэтым. Тым не менш следчыя гавораць, што не могуць знайсцi людзей, сведак... Яны i мяне доўгi час знайсцi не маглi, хаця, па-мойму, знайсцi чалавека ў Мiнску, маючы нумары яго мабiльнага i хатняга тэлефонаў, вельмi проста”, — гаворыць Святлана Завадская.
   Паводле слоў жонкi знiклага журналiста, следчы папярэдзiў яе аб тым, што праверка па яе скарзе зацягнецца. Чым выклiкана затрымка, Святлане не патлумачылi.
   “Спадзяваннi на тое, што праверка будзе праведзена належным чынам, у мяне маленькiя i туманныя. Следства не дапытала нiводнага сведкi з майго боку. Выклiкалi ў пракуратуру толькi мяне”, — сказала Завадская.
   Нагадаем, iнцыдэнт адбыўся 7 лiпеня на Кастрычнiцкай плошчы, дзе ў 18.00 сабралася некалькi дзесяткаў чалавек — палiтыкаў, грамадскiх дзеячаў i журналiстаў, каб правесцi акцыю з нагоды пяцiгоддзя з дня бясследнага знiкнення Д.Завадскага. Гэтая акцыя была разагнана амапаўцамi. Вось як апiсвае гэтае здарэнне сама С.Завадская: “Я некалькi разоў патрабавала не чапаць мяне рукамi, у рэшце рэшт адштурхнула аднаго з амапаўцаў. У адказ ён мяне ўдарыў прама ў твар”. 8 лiпеня С.Завадская звярнулася ў Мiнскую гарадскую пракуратуру з заявай аб завядзеннi крымiнальнай справы па факце яе збiвання.
   У афiцыйнай заяве аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама сцвярджалася, што Завадская, жонка аператара ГРТ Дзмiтрыя Завадскага, першай ударыла супрацоўнiка АМАПа.



   На спаборніцтвах унутраных войскаў за права насіць крапавы барэт, што прайшлі 16 чэрвеня ў Менску, ураджэнец Докшыц Вадзім Кушаль атрымаў падчас спарынгу цяжкія траўмы — закрытую чэрапна-мазгавую траўму і здушэньне галаўнога мозгу ад удару ў галаву.
   Хлопец знаходзіўся ў коме, балянсуючы паміж жыцьцём і сьмерцю. У пачатку ліпеня, паводле слоў начальніка прэс-службы ўнутраных войскаў Паўла Траулькі, намецілася паляпшэньне — Вадзім пачаў пазнаваць родных, сядаў і еў. Выказвалася надзея, што празь некалькі тыдняў усе жыцьцёвыя функцыі адновяцца. Маці салдата Фаіна Фэрдынандаўна казала журналістам: «Бога малю, каб сын не застаўся калекам». Але, як высьвятляецца, Кушаль усё ж застанецца інвалідам. У аддзяленьні нэўрахірургіі, дзе знаходзіцца хлопец, ад камэнтароў адмаўляюцца.


28.07.2005
Сайт пачау рабiць свае першыя крокi у новай "впратцы". Няхай светлым будзе яго шлях. Няхай ен асвятляе шлях наш i як зорка на фота свецiць у бяскрайняй прасторы iнтэрнэта.
Сайт создан в системе uCoz