|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
http://www.pbnf.org/ |
|
http://www.svaboda.org/ |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Асабiстая думка |
|
Хто ў
Беларусі найвялікшы патрыёт? За мінулыя 10 гадоў многія простыя паняткі сталі
ў |
|
|
|
|
Вайсковая гiсторыя 1 |
|
нашым грамадзтве заблытанымі або і ўвогуле страцілі сваё значэньне.
Першы такі панятак – |
|
|
|
|
Вайсковая гiсторыя 2 |
|
патрыятызм. Кіраўнік дзяржавы паўтарае, што патрыятызм – аснова ягонае
ідэалёгіі, але пры |
|
|
|
|
BMA:NRM |
|
найменшай расшыфроўцы патрыятызму высьвятляецца, што гэта зусім не
любоў да Радзімы-Беларусі, |
|
|
|
|
|
як тое мусіла б быць, і не атаесамленьне сябе зь беларускім народам, а
нешта зусім іншае, |
|
|
|
|
|
амаль інфэрнальнае: пашанотнае стаўленьне да Радзімы-СССР і
атаесамленьне сябе з савецкім |
|
|
|
|
|
народам, гэта значыць з тым, чаго няма ў рэчаіснасьці. Да ўсяго іншага
патрыятызм у |
|
|
|
|
|
Лукашэнкавым разуменьні асацыюецца найперш зь вялікай айчыннай вайной.
Інакш кажучы, |
|
|
|
|
|
з тым, што надзейна адышло ў гісторыю і страціла актуальнасьць. Вось жа
дзесяці гадоў |
|
|
|
|
|
такой прапаганды хапіла, каб мінак на менскай вуліцы на пытаньне: хто ў
Беларусі найбольшыя |
|
|
|
|
|
патрыёты? – бязь ценю сумневу адказаў: таксісты. А большасьць іншых
мінакоў увогуле |
|
|
|
|
|
адмовілася адказваць, спаслаўшыся на тое, што ніколі пра гэта ня
думалі. Такое мы на |
|
|
|
|
|
сёньня маем наступства ідэалёгіі і такое ўяўленьне пра патрыятызм.
Праўда, ёсьць у |
|
|
|
|
|
нашым дасьледаваньні і пазытыўныя вынікі, але яны хутчэй супярэчаць
афіцыйнай прапагандзе, |
|
|
|
|
|
бо сама гэтая прапаганда супярэчыць нацыянальнай традыцыі. Гэтаксама як
сумнае памяці |
|
|
|
|
|
Беларускі патрыятычны саюз моладзі супярэчыў сваёй уласнай назьве, бо
быў насамрэч савецкім |
|
|
|
|
|
патрыятычным саюзам або, яшчэ больш дакладна, расейскім патрыятычным –
у Беларусі. Што да |
|
|
|
|
|
традыцыйных беларускіх уяўленьняў, мы да іх вернемся ў канцы перадачы,
а цяпер – уласна |
|
|
|
|
|
нашае дасьледаваньне на тэму: хто ў Беларусі найвялікшы патрыёт. Сюжэт
падрыхтаваў Зьміцер |
|
|
|
|
|
Бартосік. (Бартосік: ) “Хто ў нашай краіне самы большы патрыёт?
Назавеце чалавека або |
|
|
|
|
|
прафэсію. З такім вось простым, амаль дзіцячым пытаньнем я выйшаў да
людзей на праспэкт |
|
|
|
|
|
Скарыны. Патрыёт – гэта той, хто любіць Радзіму. Напэўна, няма людзей,
якія адкрыта скажуць, |
|
|
|
|
|
што гэта іх не датычыць. Але любіць Радзіму можна па-рознаму. Можна
працаваць камбайнэрам у |
|
|
|
|
|
далёкай вёсцы і любіць тую вёску больш за ўсе заморскія краі разам
узятыя. А можна быць |
|
|
|
|
|
міністрам, і даказваць любоў да Радзімы, падпісваючы загад на закрыцьцё
беларускага Ліцэю. |
|
|
|
|
|
Можна быць капітанам далёкага плаваньня, і ўвесь час марыць пра
вяртаньне дадому. А можна |
|
|
|
|
|
быць апазыцыйным палітыкам-выгнаньнікам, і любіць Радзіму ва ўспамінах
і снах. Можна быць |
|
|
|
|
|
мужным міліцыянтам, махаць
дубінаю на мітынгах, зьбіваць падлеткаў зь беларускімі сьцягамі, |
|
|
|
|
|
і пры гэтым лічыць сябе
патрыётам. А можна быць пісьменьнікам, які, нягледзячы на малыя |
|
|
|
|
|
наклады і сьмешныя
ганарары, піша кнігі на роднай мове… Задаючы мінакам на вуліцы сваё |
|
|
|
|
|
дзіцячае пытаньне, я быў
упэўнены, што перавагу яны аддадуць пісьменьніку. Бо Радзіма – |
|
|
|
|
|
гэта перш за ўсё мова. Тая
мова, якую мы чуем у роднай вёсцы, якую шукаем на радыёхвалях |
|
|
|
|
|
і якую бароняць ды
захоўваюць сваімі творамі літаратары. Давайце паслухаем адказы”. – |
|
|
|
|
|
Патрыётамі? Ня ведаю. Па
ўласным досьведзе магу сказаць, што сярод студэнцтва многа такіх |
|
|
|
|
|
людзей. Нават школьнікі,
магчыма, усялякія. Маё асабістае меркаваньне, што яны няправільна |
|
|
|
|
|
ўсё разумеюць. Ім галаву
дураць і ўсё. – А што такое патрыятызм, па-Вашаму? – Патрыятызм, |
|
|
|
|
|
гэта калі гатовы пайсьці на
ўсё дзеля чагосьці. Дзеля чаго варта жыць. А ў нашай краіне |
|
|
|
|
|
такіх мэтаў асабліва не
заўважна. – Патрыёты? Можа, настаўнікі гісторыі, беларускай мовы і |
|
|
|
|
|
літаратуры. Можа быць яшчэ
юрысты. Нейкая іх частка. Палітычная. – Прадстаўнікі |
|
|
|
|
|
Рэспубліканскага саюзу
моладзі. Гэта саюз, ён не дарэмна раней патрыятычным называўся. |
|
|
|
|
|
А цяпер рэспубліканскі. – І
што там патрыятычнага. – За прэзыдэнта, за радзіму выступаюць. |
|
|
|
|
|
(Бартосік: ) Усе людзі, да
якіх я зьвяртаўся, у бальшыні сваёй маё простае пытаньне |
|
|
|
|
|
сустракалі ўсьмешкамі. Як і
гэтая маладая ды прыгожая прыхільніца БРСМ. Якая са сваім “за |
|
|
|
|
|
родзіну, за прэзідзента” ў
нечым мае рацыю. Бо патрыятызм бывае розны. Аўтар вядомае |
|
|
|
|
|
песьні пра простыя словы і
простыя рэчы, паэт і мастак Міхал Анемпадыстаў ласкава |
|
|
|
|
|
пагадзіўся пагутарыць пра
такую няпростую рэч, як наш патрыятызм”. (Анемпадыстаў: ) “Трэба |
|
|
|
|
|
спачатку высьветліць, што
такое патрыятызм. Як людзі разумеюць патрыятызм. Патрыятызм да |
|
|
|
|
|
чаго? Да якой радзімы? У
гэтым сэнсе ў людзей вялікая блытаніна ў галовах. Бо наклалася тая |
|
|
|
|
|
інфармацыя, досьвед, які
яны атрымалі ў Савецкім Саюзе. Гэта адно разуменьне Радзімы. |
|
|
|
|
|
Другое разуменьне Радзімы –
гэта больш новае, незалежная Беларусь. Таксама я думаю, што |
|
|
|
|
|
шмат для каго патрыятызм –
павага да дзяржавы і патрыятызм – любоў да Радзімы, блытаюцца |
|
|
|
|
|
ў галаве. Гэтыя паняцьці.
Шмат для каго радзіма – гэта дзяржава. І ў гэтым сэнсе |
|
|
|
|
|
прадстаўнікі ўлады, ці тыя
людзі, якія гэтую ўладу падтрымлвіаюць, ахоўваюць і рэалізуюць |
|
|
|
|
|
яе дырэктывы, загады і
накірункі дзейнасьці, яны аўтаматычна робяцца патрыётамі. У |
|
|
|
|
|
вачах часткі грамадзтва”. –
Пажарныя. Яны ўвесь час абараняюць. Сьцерагуць маёмасьць |
|
|
|
|
|
грамадзян. – Я лічу, людзі
зь нейкімі інтэлектуальнымі здольнасьцямі. Настаўнікі. |
|
|
|
|
|
Юрысты. Эканамісты.
Тэхнічная частка таксама. Інжынэры. Гісторыкі. – Міліцыянеры. Таму, |
|
|
|
|
|
што яны павінны абараняць
нас. Вось яны і патрыёты. Вайскоўцы. (Бартосік: ) “У цябе ёсьць |
|
|
|
|
|
якія-небудзь цёплыя
ўспаміны, зьвязаныя з міліцыяй?” (Анемпадыстаў: ) “Дзякуй Богу, няма. |
|
|
|
|
|
Я, у прынцыпе, за мяжой
зьвяртаюся да міліцыянтаў. Ва ўсім сьвеце так лічыцца, што адна |
|
|
|
|
|
з задачаў паліцэйскіх –
дапамагаць знайсьці чалавеку дарогу, параіць, як зарыентавацца ў |
|
|
|
|
|
незнаёмым горадзе. У сябе
дома я гэтага не раблю. Бо лепш за міліцыянтаў ведаю, куды трэба |
|
|
|
|
|
ісьці. Міліцыянт – гэта
такая прафэсія, як лекар, да якіх лепш не зьвяртацца. Калі мы не |
|
|
|
|
|
зьвяртаемся да лекараў і да
міліцыі, у нас усё добра”. – Выкладчыкі гуманітарных |
|
|
|
|
|
спэцыяльнасьцяў. Ня ведаю.
Мне так здаецца. – Можа, настаўнікі. Хутчэй за ўсё, |
|
|
|
|
|
гуманітарыі. – Патрыётамі?
Я думаю, што пэнсіянэры. У мяне мама сама ўдзельнік Вялікай |
|
|
|
|
|
Айчынай вайны, удзельнік
працоўнага фронту. Яна перажыла столькі часу пасьля таго, як |
|
|
|
|
|
скончылася вайна. І да
гэтае пары, як надыходзіць 9 траўня, дык яна са сьлязамі на вачах |
|
|
|
|
|
узгадвае тыя дні, калі ўсё
гэта адбывалася. – Па-мойму прафэсія – гэта не паказальнік |
|
|
|
|
|
патрыятызму. – Зараз
таксісты ў асноўным. Самая распаўсюджаная прафэсія. – А яны патрыёты? – |
|
|
|
|
|
Канечне. (Бартосік: ) “Чым
даўжэй я стаяў на праспэкце, тым болей мяне зьдзіўляла |
|
|
|
|
|
адсутнасьць адказаў пра
пісьменьніка. Абаронцу мовы. Міхал Анемпадыстаў нічога дзіўнага |
|
|
|
|
|
тут ня бачыць”.
(Анемпадыстаў: ) “Таму не называлі, што пісьменьнік зьяўляецца носьбітам |
|
|
|
|
|
мовы паводле сваёй
прафэсіі. Вось ягоная праца заключаецца ў тым, што ён носьбіт мовы, |
|
|
|
|
|
ён яе ахоўвае, ён на ёй
піша. Ён за гэта атрымлівае грошы. Можа быць, таму ён ня можа быць |
|
|
|
|
|
патрыётам. Таму, што гэта
аплочваецца. Міліцыянт, у сваю чаргу, за гэта грошы не |
|
|
|
|
|
атрымлівае. Увогуле, на маю
думку, павага да пісьменьнікаў нізкая ў грамадзтве. Павага |
|
|
|
|
|
да інтэлігенцыі на даволі
нізкім узроўні. Гэта таксама вялікая праблема для грамадзтва”. – |
|
|
|
|
|
Я лічу, што самыя вялікія
патрыёты – гэта, мабыць, настаўнікі. Яны ў сваёй працы нясуць |
|
|
|
|
|
дабро, думку нацыянальнай
годнасьці, асьвету для сваіх вучняў. Напэўна, настаўнікі |
|
|
|
|
|
беларускай мовы і
літаратуры. – Спартоўцы. Такія дасягненьні выдатныя. Яшчэ проста людзі, |
|
|
|
|
|
хутчэй за ўсё. Проста
людзі, якія жывуць на Зямлі. Нашы людзі. Яны добрыя, адкрытыя. У |
|
|
|
|
|
большай сваёй частцы. Зь
якімі прыемна мець зносіны. – У любой прафэсіі ёсьць патрыёты. |
|
|
|
|
|
Гледзячы як чалавек да
гэтага ставіцца. Я ведаю, што шмат артыстаў, якія атрымліваюць |
|
|
|
|
|
вельмі маленькія заробкі.
Усё роўна верныя сваёй радзіме. Будуць сьпяваць у нас. – |
|
|
|
|
|
Інтэлігенцыя ў асноўным.
Гуманітарная. – Напэўна, настаўнікі беларускай мовы. – Тэатар. |
|
|
|
|
|
Музыка. Вось гэта патрыёты.
Калі ўзяць беларускі наш тэатар. Там такія патрыятычныя п’есы |
|
|
|
|
|
ставяцца. Калі ўзяць нашую
музыку, філярмонію. Ці другія якія віды мастацтва, дык гэта ж |
|
|
|
|
|
музыка, якая людзей на
добрыя справы натхняе. Дык хіба гэта не патрыятызм. – Настаўнікі. |
|
|
|
|
|
Таму, што яны выхоўваюць
пакаленьне маладое. І ў адказе за яго. – Настаўнікі. Таму, што |
|
|
|
|
|
яны пагаджаюцца працаваць
за мізэрную аплату зь дзецьмі. Нэрвы пастаянныя. Калі ў школе |
|
|
|
|
|
нэрвы трэплюць, пасьля
прыбягаеш дахаты. А часьцей настаўнікі ў нас хто? Жанчыны. Там |
|
|
|
|
|
хатнія абавязкі. Грошай не
хапае. – Напэўна, выкладчыкі беларускай мовы і беларускай |
|
|
|
|
|
літаратуры. Людзі якія
любяць сваю краіну. Размаўляюць на мове сваёй краіны. |
|
|
|
|
|
(Анемпадыстаў: ) “Вобраз
настаўніка нагадвае вобраз пакутніка. Таксама трэба заўважыць, |
|
|
|
|
|
што палітычныя дзеячы, якія
атрымліваюць штрафы за ўдзел у несанкцыянаваных мітынгах, |
|
|
|
|
|
часам патрапляюць на
Акрэсьціна, атрымліваюць гэтыя “суткі”, яны не зьяўляюцца пакутнікамі |
|
|
|
|
|
ў вачах грамадзтва. У той
жа час настаўнік, які мае, хаця зараз гэта не зусім так, нізкія |
|
|
|
|
|
заробкі. Настаўнік,
сапраўды, гэта пакутнік у вачах грамадзтва беларускага. Так гэта ўсё |
|
|
|
|
|
цяжка і праз нэрвы. Зь
іншага боку, настаўнікі не эмігруюць за межы бацькаўшчыны. |
|
|
|
|
|
Таксама міліцыянты вельмі
рэдка эмігруюць. Лесьнікі таксама не эмігруюць. А што тычыцца |
|
|
|
|
|
палітыкаў і пісьменьнікаў,
дык яны даволі часта звальваюць за межы радзімы. Можа таксама |
|
|
|
|
|
гэта паўплывала на такія
адказы”. – Напэўна, лесаводы. Яны аб прыродзе клапоцяцца ўсё ж |
|
|
|
|
|
такі. Стараюцца, каб для
нас было лепей. Каб было прыгожа. – Гэта рабочыя. Рабочыя і сяляне. |
|
|
|
|
|
– Усе беларусы аднолькава
патрыёты сваёй радзімы. – Незалежна ад таго, чым яны займаюцца? – |
|
|
|
|
|
Незалежна ад гэтага. –
Эканамісты. Таму, што я эканаміст. – Пісьменьнікі напэўна. Я маю на |
|
|
|
|
|
ўвазе ня тых пісьменьнікаў,
якія друкуюцца ў прэсе, найбольш рэйтынгавай. А пісьменьнікі, |
|
|
|
|
|
якія друкуюцца ў
забароненых газэтах. Усе тыя, хто друкуецца ў часопісе “Архэ”. Вы самі іх |
|
|
|
|
|
ведаеце. – МЧС. Людзі, якія
штодня рызыкуюць жыцьцём дзеля іншых. – На заводзе хто працуе. |
|
|
|
|
|
Тыя патрыёты сапраўды. За
капейкі працуюць. (Бартосік: ) “Асабіста мне больш за ўсё |
|
|
|
|
|
спадабаўся адказ пра
лесавода. Бо ўсіх тых лесьнікоў, якіх я ведаю асабіста, можна без |
|
|
|
|
|
усялякіх нацяжак і саступак
назваць сапраўднымі беларускімі патрыётамі. У чым тут справа? |
|
|
|
|
|
Ці то сапраўдны беларус
падсьвядома абірае лес, як найлепшы і гарманічны асяродак для |
|
|
|
|
|
сябе? Ці то сам беларускі
лес робіць з чалавека беларускага патрыёта?” (Анемпадыстаў: ) |
|
|
|
|
|
“Тыя лесьнікі, якіх я
ведаю, яны ўсе, у добрым сэнсе, беларускія патрыёты. Хаця яны |
|
|
|
|
|
займаюцца сваёй прафэсійнай
дзейнасьцю. Можа быць, над лесьніком няма вялікай колькасьці |
|
|
|
|
|
начальства. Ён зьяўляецца
такім пасярэднікам паміж вышэйшым начальствам і лесам. Ён мае |
|
|
|
|
|
дачыненьне не зь людзкім
матэрыялам, а з абсалютна іншай матэрыяй. І ён ня робіць |
|
|
|
|
|
маральных саступак. Бо
дрэвам ня трэба хлусіць. Ён даволі чысты чалавек. У яго чыстая |
|
|
|
|
|
праца, вось так можна
сказаць. Лясьнік, сапраўды, ён такая сакральная фігура. Чалавек |
|
|
|
|
|
жыве ў лесе, мае зносіны зь
лесам. У 39-м годзе гэта была адна зь першых сацыяльных |
|
|
|
|
|
групаў, якіх арыштоўвалі і
высылалі ў Сыбір. У Заходняй Беларусі. Так што тут, сапраўды, |
|
|
|
|
|
можа такая завядзёнка з
часоў “Новай зямлі”. Можа быць, яшчэ раней… Я тут пагаджаюся, што |
|
|
|
|
|
лесьнікі – гэта патрыёты
Беларусі”. (Бартосік: ) “Ва ўсіх гэтых адказах я заўважыў адну |
|
|
|
|
|
цікавую заканамернасьць.
Ніхто зь людзей не назваў ні бізнэсоўцаў, ні чыноўнікаў. |
|
|
|
|
|
Патрыятызм зьвязваўся ў
большасьці з працаю за грашы. Я ўпэўнены, сваім сынам і дочкам |
|
|
|
|
|
мае рэспандэнты ад усёй
душы жадаюць імклівай кар’еры ды багатага жаніха. Усяго таго, |
|
|
|
|
|
што з патрыятызмам у
мінакоў не асацыюецца. Ці ня кажа гэта пра тое, што патрыятызм у |
|
|
|
|
|
нашых людзей зьвязваецца
выключна зь дзяцінствам. Як мара стаць пажарным ці капітанам |
|
|
|
|
|
далёкага плаваньня? Таму і
пытаньне маё яны ўспрымалі з усьмешкай – як пытаньне дзіцяці”. |
|
|
|
|
|
(Дубавец: ) У сваіх адказах
людзі называлі не пісьменьнікаў, а герояў іхных твораў. Ня |
|
|
|
|
|
дзіўна, што найчасьцей
згадваўся настаўнік роднае мовы, вядомы нам яшчэ ад раману Якуба |
|
|
|
|
|
Коласа “На ростанях”, а
пасьля шматкроць апеты ў творах іншых аўтараў. Гэта вельмі станоўчы |
|
|
|
|
|
вынік нашага дасьледаваньня
хоць бы ўжо таму, што такі самы адказ мы атрымалі б у любой |
|
|
|
|
|
іншай эўрапейскай краіне.
Што да лесьніка, дык гэта ў большай ступені наш беларускі |
|
|
|
|
|
патрыёт – ад “Новай зямлі”
Коласа і яшчэ раней – з твораў Янкі Лучыны, і яшчэ – з асяродку |
|
|
|
|
|
філяматаў і філарэтаў.
Міліцыянт – гэта, хутчэй за ўсё, савецкі пэрсанаж, бо сёньняшняя |
|
|
|
|
|
беларуская міліцыя – зусім
адрозная ад той, якую савецкі паэт Міхалкоў уславіў у сваёй |
|
|
|
|
|
кніжцы пра дзядзю Сьцёпу.
Беларускі савецкі міліцыянт у параўнаньні зь сёньняшнім не |
|
|
|
|
|
разганяў мітынгаў, ня браў
хабару з кіроўцаў, не сваволіў з праверкамі пашпартнага рэжыму |
|
|
|
|
|
і ніколі публічна не
мацярыўся, што рабіла ягоны вобраз у вачох грамадзтва больш-менш |
|
|
|
|
|
сьветлым. Вельмі пашыраны і
пэрспэктыўны ў Беларусі вобраз патрыёта – гэта спартовец. |
|
|
|
|
|
Спартовыя перамогі заўсёды
абуджаюць патрыятычныя пачуцьці і гонар за сваю краіну. Аднак |
|
|
|
|
|
і тут адбываецца
раздваеньне. Бо ключавы знак спартовага патрыятызму – гэта сымболіка, |
|
|
|
|
|
пад якой дасягаюцца
перамогі. Цяперашняя сымболіка савецкай рэспублікі прыніжае статус |
|
|
|
|
|
краіны на міжнародных
спаборніцтвах, сярод іншых – незалежных і самадастатковых дзяржаваў. |
|
|
|
|
|
А калі яшчэ на трыбунах
побач з прэзыдэнцкімі зьяўляюцца нацыянальныя сьцягі, усё |
|
|
|
|
|
заблытваецца канчаткова. І
яшчэ адна дэталь. Афіцыйная прапаганда зьвязвае патрыятызм з |
|
|
|
|
|
вайною – вялікай айчыннай,
другой сусьветнай. Гэта значыць, па ідэі, што людзі мусілі б |
|
|
|
|
|
часьцяком называць
беларускімі патрыётамі вайскоўцаў. Але не называюць. Магчыма таму, |
|
|
|
|
|
што сам вобраз беларускага
вайскоўца яшчэ ня вырабіўся, не стварыўся. На загад зьверху |
|
|
|
|
|
рэальныя беларускія
вайскоўцы ўсяляк імітуюць вайскоўцаў савецкіх, гэта значыць, тых, |
|
|
|
|
|
якіх даўно няма. Інакш
кажучы, прэзыдэнцкая ідэалёгія не стварае ніякіх новых уяўленьняў |
|
|
|
|
|
пра вобраз беларускага
патрыёта, але разбурае ўяўленьні традыцыйныя, нацыянальныя. Толькі |
|
|
|
|
|
гэтым можна патлумачыць,
што найбольшымі патрыётамі мінакі на менскай вуліцы называюць |
|
|
|
|
|
таксіста і пэнсіянэра або
ўхіляюцца ад адказу. |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Наверх |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|